У Лідзе гарэла фарбавальная камера на аўтазборачным прадпрыемстве «Нёман»

За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

Пашкоджана лакафарбавае пакрыццё ўстаноўкі

6 жніўня ў 12.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у фарбавальнай камеры ў боксе на тэрыторыі аўтазборачнага прадпрыемства «Нёман» ААТ «Мінскі завод калёсных цегачоў» на вуліцы Жукава ў Лідзе.

Наступствы пажару

У выніку ўзгарання пашкоджана лакафарбавае пакрыццё фарбавальнай камеры і сістэмы выцяжкі.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Фота МНС