У Лідзе пасля аварыі двое дарослых і двухгадовае дзіця апынуліся ў бальніцы

Цяжкае ДТЗ адбылося ў Лідзе 4 красавіка, паведамляе абласная ДАІ

Пасля сутыкнення ў Лідзе

Устанавілі, што каля 15.45 на Ленінскай вуліцы ў Лідзе 38-гадовы кіроўца аўтамабіля УАЗ выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з легкавіком «Рэно» пад кіраваннем 38-гадовага мясцовага жыхара. У выніку сутыкнення пацярпеў і трэці ўдзельнік ДТЗ — аўтамабіль «Мэрсэдэс» атрымаў атрымаў тэхнічныя пашкоджанні.

Легкавік пасля аварыі

Аднак найбольш у аварыі пацярпелі людзі.

26-гадовая пасажырка пасля сутыкнення была дастаўлена ў рэанімацыю. 2-гадовае дзіця атрымала траўмы і таксама было дастаўлена ў бальніцу. Пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымаў кіроўца УАЗа, які таксама апынуўся ў бальніцы.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ ў чарговы раз заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі на дарогах.

Фота ДАІ