У Мастах кіроўца легкавіка пры развароце наехала на мапед — мапедыста даставілі ў бальніцу

ДТЗ з удзелам мапеда адбылося днём 3 жніўня ў Мастах, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

Не раз’ехаліся

Устанавілі, што 30-гадовая жанчына, кіруючы легкавіком “Рэно”, пры развароце на Завадской вуліцы ў Мастах не пераканалася ў бяспецы манеўру і дапусціла сутыкненне з мапедам, які ехаў у спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ 40-гадовы кіроўца мапеда атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ нагадвае кіроўцам пра тое, што патрэбна прапускаць сустрэчны і спадарожны транспарт перад пачаткам руху і падчас развароту.

Фота ДАІ