У Мастоўскім раёне ад агню пацярпела гаспадарчая пабудова і матацыкл, які там стаяў

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

3 ліпеня ў 01.42 выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Лаўно Мастоўскага раёна.

Агонь знішчыў маёмасць і дах пабудовы ды пашкодзіў матацыкл, які там стаяў.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Igor Haritanovich