У Мастоўскім раёне ў агні загінуў мужчына

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС

14 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Котчына Мастоўскага раёна гарыць жылы дом.

Наступствы пажару ў доме

У выніку ўзгарання знішчаны ложак, пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах у доме. У агні загінуў гаспадар дома 1981 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да трагедыі магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.

Фота МНС