У Мастоўскім раёне гарэў нежылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС  

23 жніўня ў 18.31 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Вострава Мастоўскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.

Днём 23 жніўня ў вёсцы Заполле Гродзенскага раёна згарэла гаспадарчая пабудова.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Tima Miroshnichenko