У мінулую нядзелю на Нёмане выратавалі рыбака

2 чэрвеня ў Гродзенскім раёне каля вёскі Пышкі з рэчкі Нёман работнікі ТВВОД выратавалі рыбака, які тапіўся, паведамляе МНС  

Як стала вядома, пенсіянер рыбачыў на беразе ракі, у нейкі момант страціў раўнавагу і ўпаў у ваду. Якраз у гэты час работнікі ТВВОД праводзілі маніторынг акваторыі і ў бінокль убачылі чалавека, які тапіўся. Падплыўшы да другога берага, выратавальнікі дасталі мужчыну з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду яго шпіталізавалі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by Philip Warp