У Навагрудку легкавік наехаў на раварыста пры выездзе на галоўную дарогу — раварыст шпіталізаваны

9 ліпеня адбылося ДТЗ у Навагрудку, у якім пацярпеў раварыст, паведамляе абласная ДАІ  

Каля 05.05 у Навагрудку 42-гадовы кіроўца таксі «Renault» ехаў па вуліцы Драздовіча ў накірунку вуліцы Карскага і пры выездзе на галоўную дарогу здзейсніў наезд на 69-гадовага раварыста, які перасякаў праезджую частку дарогі.

У выніку аварыі раварыст атрымаў пералом нагі і быў шпіталізаваны ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by Aleksandar Pasaric