У Навагрудку мужчына ўкраў і прадаў пярсцёнак былой жонкі, а грошы прапіў

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

52-гадовая жыхарка Навагрудка звярнулася ў міліцыю з заявай пра знікненне залатога пярсцёнка, які яна захоўвала дома ў секцыі. Пярсцёнак жанчына ацаніла ў 600 беларускіх рублёў і выказала меркаванне, што ўкрасці яго мог былы муж, з якім пасля разводу яны ўсё яшчэ жывуць пад адным дахам.

Супрацоўнікі міліцыі праверылі здагадку жанчыны, і яна пацвердзілася. Мужчына прызнаўся ў крадзяжы пярсцёнка былой жонкі і сказаў, што пярсцёнак ён прадаў, а грошы патраціў на алкаголь.

Супраць мужчыны завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж», які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота УУС

Photo by Pixabay