У Навагрудку пенсіянер расплочваўся чужой карткай — цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

5 лютага ў Навагрудскі РАУС звярнулася 58-гадовая мясцовая жыхарка, якая паведаміла, што ў яе пры невядомых абставінах з карт-рахунку зніклі без малога 100 рублёў.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што 1 лютага жанчына згубіла картку, якую знайшоў 73-гадовы пенсіянер. Мужчына прайшоўся з чужой карткай па крамах і накупляў розных тавараў.

Цяпер супраць пенсіянера ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі», які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Photo by Donald Tong