У Навагрудку загінуў матацыкліст

Смяротнае ДТЗ з удзелам матацыкліста здарылася ў Навагрудку 22 мая, канстатуе абласная ДАІ

Матацыкл пасля ДТЗ

Устанавілі, што 57-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Volkswagen» ехаў па вуліцы Міцкевіча з боку вуліцы Юбілейнай і пры павароце налева не прапусціў сустрэчны матацыкл «Suzuki» пад кіраваннем 24-гадовага мясцовага жыхара. Ал удару матацыкл адкінула пад сустрэчны «Opel».

У выніку ДТЗ матацыкліст загінуў на месцы здарэння.

ДАІ нагадвае, што пры павароце налева ці развароце кіроўца абавязаны ўступаць дарогу транспарту, які рухаецца ў сустрэчным накірунку.

Фота ДАІ