У Навагрудку жанчына выкінула ў акно бутэльку і патрапіла ў машыну

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

10 студзеня ў Навагрудскі РАУС звярнуўся 40-гадовы мужчына, які паведаміў, што яго легкавік «Iveco Daily» быў пашкоджаны шкляной бутэлькай — нехта разбіў лабавое шкло.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што шкло ў машыне разбіла 55-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына ў той дзень выпівала ў сябе дома на вуліцы Міцкевіча і выкінула пустую бутэльку ў акно. У выніку бутэлька патрапіла ў лабавое шкло машыны.

Навагрудскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць жанчыны крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Раней праблем з законам яна не мела, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Photo by David Henry