У Навагрудскім раёне гарэў легкавік «Аўдзі», у Шчучынскім — склад з драўнінай, а ў Свіслацкім — гаспадарчая пабудова
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
18 верасня ў 08.51 жыхарка аграгарадка Усялюб Навагрудскага раёна паведаміла выратавальнікам, што на суседскім падворку гарыць легкавік «Аўдзі». У лічаныя хвіліны пажарныя разлікі прыбылі на месца і ліквідавалі пажар. Агонь пашклдзіў падкапотную прастору, лабавое шкло, лакафарбавае пакрыццё і салон машыны. Па папярэдняй версіі, да ўзгарання магло прывесці кароткае замыканне аккумулятарнай батарэі.
У Шчучынскім раёне гарэў склад дрэваматэрыялаў
У гэты ж дзень каля 16 гадзін шчучынскія выратавальнікі выязджалі ў аграгарадок Гурнафель тушыць склад для захоўвання матэрыялаў з драўніны. Каля 20 хвілін спатрэбілася выратавальнікам для ліквідацыі пажару. Агонь знішчыў 6 драўляных паддонаў і 2 кубаметры дроў, а таксама былі дэфармаваны металічныя канструкцыі і лакафарбавае пакрыццё сцен у складзе. Прычыну ўзгарання павінны ўстанавіць спецыялісты.
У Свіслацкім раёне згарэла гаспадарчая пабудова
Мінулай ноччу свіслацкія выратавальнікі выязджалі ў вёску Вялікія Міхалкі тушыць гаспадарчую пабудову, аднак выратаваць яе не ўдалося — пабудова цалкам згарэла. Верагоднай прычынай пажару называецца парушэння правіл эксплуатацыі печаў, цяплогенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў — пападанне іскры з кормазапарніка на гаручыя матэрыялы.
Фота МНС