У Навагрудскім раёне кіроўца легкавіка пасля аварыі патрапіў у бальніцу

24 чэрвеня каля 07.25 адбылася аварыя на аўтадарозе Р-10 Любча – Навагрудак – Дзятлава ў Навагрудскім раёне, паведамляе абласная ДАІ  

Пасля аварыі

Устанавілі, што 63-гадовы кіроўца легкавіка «Mitsubishi» рухаўся з боку вёскі Нянькова і пры выездзе на галоўную дарогу не прапусціў грузавік МАЗ пад кіраваннем мужчыны 1960 года нараджэння, які ехаў у бок Навагрудка.

У кювеце пасля сутыкнення

Ад удара легкавік «Mitsubishi» адкінула на «Audi» пад кіраваннем 45-гадовага кіроўца, які рухаўся з боку Навагрудка.

У выніку аварыі кіроца «Mitsubishi» атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

Фота ДАІ