У Навагрудскім раёне легкавік «Лада» лоб у лоб сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ»

21 чэрвеня ў Навагрудскім раёне адбылося лабавое сутыкненне, у выніку якога пацярпеў адзін чалавек, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік пасля сутыкнення

Устанавілі, што каля 13.50 кіроўца легкавіка «Лада» 1963 года нараджэння на трэцім кіламетры аўтадарогі Гарадзечна – Брацянка – Літоўка выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ» пад кіраваннем мужчыны 1970 года нараджэння.

У выніку сутыкнення кіроўца «Лады» з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ