У Навагрудскім раёне легкавік вылецеў у кювет — кіроўца і пасажыр шпіталізаваны са шматлікімі траўмамі

13 ліпеня каля 14.45 на аўтадарозе Р-11 Парачаны – Навагрудак – Нясвіж у Навагрудскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам легкавіка «Інфініці», паведамляе абласная ДАІ  

На месцы аварыі

Устанавілі, што 52-гадовы кіроўца легкавіка рухаўся з боку вёскі Карэлічы ў бок Навагрудка і ў нейкі момант не забяспечыў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет, дзе сутыкнуўся з земляным валам.

У выніку ДТЗ кіроўца і 45-гадовая жанчына-пасажыр са шматлікімі траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ