У Навагрудскім раёне згарэла 70 тон саломы, выратавалі 200 тон

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС  

21 жніўня ў 04.59 выратавальнікам паведамілі пра загаранне рулонаў саломы ў полі каля вёскі Загор’е-Сеннае Навагрудскага раёна. У выніку пажару знішчана 70 тон саломы, выратавана 200 тон.

Днём 21 жніўня ў вёсцы Кулешы Шчучынскага раёна гарэў прыватны жылы дом. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.

Вечарам 21 жніўня здарыўся пажар у прыватным жылым доме ў аграгарадку Асінаўшчына Смаргонскага раёна. У выніку ўзгарання была пашкоджана падлога на плошчы 1 квадратны метр.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Al Muntadhar Faris