У Навасёлках частавалі знакамітымі Паўлаўскімі караваямі

15 чэрвеня ў аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна прайшоў традыцыйны фестываль “Паўлаўскі каравай”.

Прысутныя на фестывалі пазнаёміліся з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» і дзейнасцю народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”, наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі з беларускімі народнымі гульнямі і танцамі і бібліятэчны дворык, паведамляе «Культура Слонімшчыны».

Фота: тэлеграм-канал «Культура Слонімшчыны»

Госці свята паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе ўпрыгожванняў для аздаблення караваяў і традыцыйных рамёствах Слонімшчыны, а таксама палюбаваліся вырабамі майстроў народнай творчасці і мясцовых майстрых, пазнаёміліся з фотагісторыяй фестывалю, пачаставаліся традыцыйнымі стравамі Слонімшчыны. Ва ўсіх была магчымасць сфатаграфавацца на яркай фотазоне.

Весялілі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю артысты народнага вакальнага ансамбля “Славяначка” і народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Грымата», народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-каравайніцы».

Жители и гости Сосновки собрались на праздник агрогородка