У пасёлку Рось загінуў раварыст

8 ліпеня ў пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна загінуў 54-гадовы раварыст, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік пасля сутыкнення з раварыстам

Устанавілі, што раварыст не пераканаўся ў бяспецы, выехаў на галоўную дарогу і патрапіў пад колы легкавіка «Кіа» пад кіраваннем 42-гадовай мясцовай жыхаркі.

У выніку ДТЗ кіроўца двухколкі загінуў на месцы здарэння.

Іншыя абставіны аварыі высветляцца падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ