У прыгарадзе Гродна супрацоўнік піларамы незаконна прадаваў драўніну
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна ўстанавілі, што 25-гадовы работнік украў драўніну з піларамы, а потым збываў яе. З ліпеня 2022 года малады чалавек некалькі разоў прадаваў украдзенае.
Праз знаёмых хлопец шукаў пакупнікоў драўніны па ніжэйшым за рынкавы кошт. У прызначаны час, калі на пілараме не заставалася іншых работнікаў, пакупнікі прыязджалі і вывозілі адкладзеныя для іх піламатэрыялы. Усяго такім чынам было незаконна рэалізавана драўніны на 6,5 тысячы рублёў.
Супраць маладога чалавека ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж», адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
Photo by Liza Summer