У Ружанах адзначылі 100-гадовы юбілей Пінскай дыяцэзіі
28 верасня ў мястэчку Ружаны прайшоў фэст у гонар сотых угодкаў Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла на Беларусі.
У гэты дзень адбылося адкрыццё адрэстаўраванай капліцы святога Казіміра (1792 год пабудовы), што месціцца на ўскрайку Ружан, а таксама асвячэнне старога аргана ў ружанскім касцёле Святой Тройцы.
Таксама ў рамках фэсту быў зладжаны канцэрт арганнай музыкі ды стылізаваная пад сярэднявечча імпрэза на вуліцах мястэчка і ў сценах знакамітага ружанскага палаца Сапегаў.