У Шчучыне жанчына з балкона пацэліла гарбузом у легкавік на паркоўцы — заведзена крымінальная справа

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Дах легкавіка

У канцы жніўня 39-гадовая жыхарка Шчучына наводзіла парадкі ў кватэры. Жанчына знайшла на балконе гарбуз і выкінула яго на вуліцу. Гарбуз прызямліўся акурат на дах прыпаркаванага ў двары легкавіка «Фольксваген».

Від спераду

Выйшаўшы на вуліцу, уладальнік машыны ўбачыў пашкоджанні і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Асобу жанчыны аператыўна выявілі. Яна прызналася ў зробленым і пашкадавала аб тым.

Супраць жанчыны завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Фота УУС