У Шчучынскім раёне гарэў жылы дом, а ў Ваўкавыскім — гараж

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

У Шчучынскім раёне здарыўся пажар у жылым доме

26 жніўня ў 05.29 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Раковічы Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны ложак і пасцельныя прыналежнасці.

У Росі гарэў гараж

Раніцай 26 жніўня ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна гарэў гараж. Агонь пашкодзіў маёмасць у гаражы.

Наступствы пажару ў гаражы

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС