У Слоніме ў аварыі пацярпеў кіроўца легкавіка — выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком

20 сакавіка каля 14.30 у Слоніме на вуліцы Катоўскага здарылася ДТЗ, у якім пацярпеў кіроўца легкавіка, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік пасля аварыі

43-гадовы кіроўца легкавіка «Renault» рухаўся па вуліцы Катоўскага і пры выездзе на сустрэчную паласу дапусціў лабавое сутыкненне з сустрэчным грузавіком ГАЗ пад кіраваннем 53-гадовага мужчыны.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Па факце гэтай аварыі праводзіцца праверка, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ