У Слоніме ў аварыі пацярпела 78-гадовая жанчына

31 жніўня на Падлесная вуліцы ў Слоніме здарылася аварыя, у якой пацярпела жанчына, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік стукнуўся ў грузавік

Устанавілі, што 62-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген-Пассат» 31 ліпеня каля 15.00 рухаўся па Падлеснай вуліцы ў бок вуліцы Баграціёна ў Слоніме і каля дома №9 няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы і стан транспартнага сродка, у выніку чаго наехаў на грузавік «Фольксваген-ЛТ-28», які спыніўся на правым баку руху.

У выніку ДТЗ 78-гадовая пасажыр легкавіка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Па факце гэтай аварыі прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ