У Слоніме каля вадаёмаў з’явіўся патруль бяспекі

Прадстаўнікі МНС, ТВВОД і БРСМ праводзяць сумесныя рэйды па месцах адпачынку слонімцаў, паведамляе рэсурс МНС

Удзельнікі прафілактычнай групы нагадваюць адпачывальнікам правілы бяспечных паводзінаў на вадаёмах і папярэджваюць пра недапушчэнне пакідання дзяцей каля вады без нагляду.

Да ўвагі

У 2023 годзе ў Слонімскім раёне ўтапіліся 5 чалавек. Усяго ў Беларусі летась на вадзе загінула 367 чалавек, з іх 21 дзіця.

Падчас рэйду яго ўдзельнікі сустрэлі кампанію непаўнагадовых, якія самастойна прыехалі на раварах на вадаём. З дзецьмі правялі прафілактычную гутарку, паведамілі пра тое бацькам і адправілі дзяцей па дамах.

У адпаведнасці з правіламі аховы жыцця людзей на вадзе, дзецям да 14 гадоў забараняецца знаходзіцца каля вады без суправаджэння дарослых.

Патруль бяспекі ўручыў слонімцам інфармацыйныя буклеты з рэкамендацыямі пра бяспеку і заклікаў купацца толькі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага месцах, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС