У Слоніме пройдзе першы дабрачынны калядны канцэрт «Пад зоркай Раства»
У нядзелю, 12 студзеня, у Троіцкай царкве горада Слоніма адбудзецца першы калядны дабрачынны канцэрт хора "Семушкі" — "Пад зоркай Раства".
У праграме будзе шмат спеваў, калядак на беларускай і іншых мовах, а таксама іншыя святочныя цікавосткі.
Калектыў хору «Семушкі» запрашае на імпрэзу ўсіх жадаючых.
Пачатак у 11-й гадзіне.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу дзіцяці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і інваліднасцю.
Photo by RDNE Stock project