У Слоніме ўрачыста праводзілі на заслужаны адпачынак старшага прапаршчыка ўнутранай службы Івана Кавалеўскага

Пра гэта паведамляе рэсурс МНС

Старшы кіроўца групы матэрыяльнага забеспячэння і абслугоўвання пажарнай аварыйнай часці №3 Слонімскага райаддзела МНС Іван Сяргеевіч Кавалеўскі больш за 20 гадоў адслужыў ва ўзброеных сілах ды органах і падраздзяленнях МНС. За гэты час ён добрасумленна выконваў свае абавязкі, перадаваў досвед і веды маладым супрацоўнікам, за што неаднаразова ўзнагароджваўся кіраўніцтвам, адзначаецца ў паведамленні.

Начальнік Слонімскага райаддзела МНС Яўген Жамойдзік ад імя асабовага складу павіншаваў івана Кавалеўскага з выхадам на пенсію, з новым званнем «Пенсіянер МНС» ды пажадаў усяго найлепшага і новых жыцёвых планаў.

Па традыцыі, выратавальнік прайшоў скрозь вадзяную заслону, сімвалічна змываючы копаць, што сабралася за гады службы.

Фота і відэа МНС