У Слоніме здарыўся пажар у вытворчым будынку на вуліцы Хлюпіна

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

15 ліпеня ў 07.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на друкавальным участку вытворчага будынку на вуліцы Хлюпіна.

У выніку ўзгарання агнём пашкоджана друкавальная машына і маёмасць, закурадымлены сцены і столь у будынку.

Днём 15 ліпеня згарэў дачны дом у садовым таварыстве «Церамок» каля вёскі Жукевічы Гродзенскага раёна.

Яшчэ адзін пажар у гэты дзень здарыўся ў адміністрацыйным будынку на вуліцы Леніна ў Гродне.

У выніку ўзгарання быў пашкоджаны драўляны каркас перагародкі на плошчы тры квадратныя метры.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by winn photos