У Слонімскім раёне гарэў жылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС

26 жніўня ў 01.19 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Вербалоты Слонімскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.

Раніцай 25 жніўня згарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна.

Таксама 25 жніўня ў вёсцы Зенюкі Шчучынскага раёна гарэў легкавік. У выніку ўзгарання пашкоджана панэль прыбораў і абсталяванне маторнага адсека машыны.

У гэты ж дзень здарыўся пажар на балконе кватэры шматкватэрнага дома на Школьнай вуліцы ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Агнём пашкоджана макулатура, якая захоўвалася на балконе.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Tima Miroshnichenko