У Слонімскім раёне згарэла гаспадарчая пабудова
Акрамя Слонімскага раёна, за мінулыя суткі гаспадарчыя пабудовы гарэлі ў Смаргоні, у Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах, а ўсяго за суткі на Гродзеншчыне здарылася пяць пажараў і траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
Тушаць
8 верасня ў 21.40 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове ў вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна. У выніку ўзгарання гаспадарчая пабудова была цалкам знішчана.
Гарэла гаспадарчая пабудова ў Смаргоні
У гэты ж вечар у Смаргоні гарэла гаспадарчая пабудова на Прыазёрнай вуліцы. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку, а таксама згарэла дзеравянная альтанка побач. Пры самастойным тушэнні пажару атрымала тэрмічныя апёкі гаспадыня пабудовы.
Пасля пажару
Днём 8 верасня гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Дубаўцы Ваўкавыскага раёна. Агонь знішчыў дах і пашкодзіў маёмасць у будынку.
Наступствы пажару
Яшчэ дзве гаспадарчыя пабудовы гарэлі 8 верасня ў аграгарадку Ханчыцы Свіслацкага раёна. У выніку пашкоджаны дахі, сцены і маёмасць у гаспадарчых пабудовах.
Вечарам 8 верасня выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Староўшчына Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны драўляны камод, нацяжная столь, закурадымлены сцены і маёмасць у пакоі. Падраздзяленні МНС да тушэння гэтага пажару не прыцягваліся.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС