У Смаргонскім раёне 53-гадовы мужчына на сродку персанальнай мабільнасці сутыкнуўся з легкавіком і апынуся ў бальніцы

Гэтае здарэнне адбылося 22 ліпеня ў 21.30 на 175 кіламетры аўтадарогі Р-63 Барысаў – Вілейка – Смаргонь – Ашмяны каля аграгарадка Асінаўшчына ў Смаргонскім раёне, паведамляе абласная ДАІ

СПМ пасля сутыкнення з легкавіком

Устанавілі, што 53-гадовы пешаход рухаўся па збочыне на сродку персанальнай мабільнасці «Lima» і ў нейкі момант праявіў няўважлівасць ды сутыкнуўся са спадарожным легкавіком «Opel» пад кіраваннем 18-гадовага кіроўцы.

У выніку ДТЗ пацярпелага з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ