У Смаргонскім раёне гарэў прэс-падборшчык, а ў Гродне — нежылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Наступствы ўзгарання

28 жніўня ў 16.32 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне прэс-падборшчыка ў полі каля вёскі Ракуцёва Смаргонскага раёна. У выніку пажару знішчаны калёсы і абсталяванне прэс-падборшчыка.

На вуліцы Суворава ў Гродне гарэў нежылы дом

29 жніўня ў 04.14 выратавальнікам паведамілі пра пажар у нежылым доме на вуліцы Суворава ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах у доме.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС