У Смаргонскім раёне гаспадарчая пабудова згарэла цалкам, а ў Ашмянскім агонь знішчыў дах будынка

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

Днём 29 чэрвеня ў вёсцы Новаспаск Смаргонскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Вечарам 29 чэрвеня гарэла гаспадарчая пабудова на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Там агонь паспеў знішчыць дах будынка.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Photo by Red Nguyen