У Смаргонскім раёне п’яны майстар-рамонтнік пашкодзіў чужы квадрацыкл

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

40-гадовы жыхар Смаргоні пакінуў для рамонту свой квадрацыкл жыхару вёскі Асінаўшчызна. 33-гадовы майстар, будучы нападпітку, вырашыў пакатацца на чужым транспарце, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў ДТЗ. У аварыі ніхто не пацярпеў, але квадрацыкл атрымаў механічныя пашкоджанні.

Супраць майстра-рамонтніка ўзбудзілі крымінальную справу за ўгон, і цяпер яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Photo by RDNE Stock project