У Смаргонскім раёне трактарыст украў у гаспадарцы паліва і ядахімікаты амаль на 2 500 рублёў

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Украдзеныя ядахімікаты

Падчас рэйду супрацоўнікі Смаргонскага РАУС вывілі работніка сяльгаспрадпрыемства, які краў у гаспадарцы дызпаліва і ядахімікаты.

Каністры з крадзеным дызпалівам

31-гадовы трактарыст з сакавіка па жнівень украў 25 літраў ядахімікатаў і прысвоіў сабе 210 літраў афарбаванай саляркі. У мужчыны быў допуск да паліва і ядахімікатаў, паколькі ён ажыццяўляў апрацоўку раслін ад шкоднікаў. Трактарыст не дасыпаў ядахімікаты да нормы, паліва эканоміў, а лішкі забіраў сабе.

Агулам сума стратаў прадпрыемству склала амаль 2 500 рублёў.

Супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкулах «Прысваенне альбо растрата» і «Крадзеж».

Фота УУС