У Свіслацкім раёне ў ДТЗ пацяпеў 16-гадовы пасажыр матацыкла

17 верасня каля 20.50 у Свіслацкім раёне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў непаўнагадовы, паведамляе абласная ДАІ

Той самы матацыкл

Устанавілі, што 16-гадовы кіроўца матацыкла «Motolend» рухаўся па Савецкай вуліцы ў аграгарадку Поразава, няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень і дапусціў падзенне матацыкла на правую збочыну па ходу руху.

У выніку ДТЗ атрымаў траўмы 16-гадовы пасажыр матацыкла, які быў шпіталізаваны ў бальніцу.

Па факце гэтага здарэння прызначана праверка.

Фота ДАІ