У Свіслацкім раёне выявілі два міні-заводы па вытворчасці самагонкі — знішчана вялікая колькасць брагі

5 студзеня супрацоўнікі Свіслацкага РАУС праводзілі рэйд па выяўленні пунктаў самагонаварэння і знайшлі два міні-заводы па вытворчасці самагонкі, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Брага

Першы міні-завод выявілі ў Свіслачы. Належаў ён 57-гадоваму мясцоваму жыхару. Праваахоўнікі забралі ў мужчыны амаль 1600 літраў самагоннай брагі.

Самагонная вытворчасць

У вёсцы Таламчаны 43-гадовы вясковец арганізаваў вытворчасць самагонкі ў адрыне. У цыстэрнах міліцыянеры знайшлі 360 літраў брагі.

Брага ў бочцы

У дзеяннях гараджаніна і вяскоўца ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула «Выраб ці набыццё моцных алкагольных напояў (самагонкі), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу». Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф да 5 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС