У Свіслачы кіроўца мікрааўтобуса не ўступіў дарогу раварысту — 73-гадовы мужчына патрапіў у бальніцу

7 жніўня каля 17.00 на вуліцы Леніна ў Свіслачы адбылося ДТЗ з удзелам раварыста, паведамляе абласная ДАІ  

Пасля наезду

Устанавілі, што 42-гадовы кіроўца мікрааўтобуса «Пежо», праязджаючы нерэгуляваны пешаходны пераход, не прапусціў 73-гадовага раварыста, які перасякаў праезджую частку дарогі злева направа па ходу руху машыны.

У выніку ДТЗ раварыст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ