У Ваўкавыскім раёне малады чалавек украў з машыны дакументы, а потым спаліў іх

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Салон легкавіка, з якога зніклі дакументы

У канцы сакавіка ў Ваўкавыскі РАУС звярнуўся 59-гадовы мясцовы жыхар і распавёў, што ў яго з аўтамабіля ў вёсцы Мачуліна зніклі дакументы на машыну і на дом. Па словах пацярпелага, ноччу нехта палазіў па не замкнёным салоне аўтамабіля.

Падчас вышуку быў знойдзены 28-гадовы западозраны ў злачынстве і астаткі ад дакументаў, якія ён недапаліў, калі вырашыў знішчыць улікі.

Супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле, які прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікам ён так і не змог зразумела патлумачыць матывы свайго злачынства, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС