У Ваўкавыскім раёне выявілі незаконнага крыптавалютчыка — яго чакаюць буйныя грашовыя страты
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікаў упраўлення па супрацьдзейнасці кіберзлачыннасці і іх калегаў з Ваўкавыскага РАУС быў выяўлены жыхар вёскі Рупейкі, які здзяйсняў незаконны продаж крыптавалюты, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Паводле заканадаўства, продаж крыптавалюты адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці, якая павінна быць аформлена належным чынам. Аднак 24-гадовы вясковец зарэгістраваны як ІП не быў, ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з крыптавалютай і атрымаў ад гэтага прыбытак у 30 тысяч рублёў. У снежні і студзені хлопец прадаваў розныя крыптавалюты, а таксама абменьваў іх на наяўныя грошы.
На крыптавалютчыка склалі адміністрацыйны пратакол. Цяпер яго чакае штраф ад 20 да 50 базавых адзінак з канфіскацыя да 100% сумы прыбытку, атрыманай ад незаконнай дзейнасці, інструментаў і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі.
Каб займацца з крыптавалютай, патрэбна аформіць ІП ды праводзіць аперацыі праз афіцыйныя платформы, якія, напрыклад, зарэгістраваны ў Парку высокіх тэхналогій, адзначаецца ў паведамленні.
Photo by Vlada Karpovich