У Ваўкавыску легкавік наехаў на жанчыну на пешаходным пераходзе

6 чэрвеня каля 11 гадзін 50-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі» паварочваў з Брэсцкай вуліцы на вуліцу Жолудава ў Ваўкавыску і на пешаходным пераходзе наехаў на 58-гадовую жанчыну, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

Абодва рухаліся на дазвольнае святло светлафора. У выніку наезду жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу, адзначаецца ў паведамленні.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што на пешаходных пераходах кіроўца абавязаны прапускаць пешаходаў.

Фота ДАІ

Photo by Miguel Á. Padriñán