У вёсцы Ятвязь на Дзятлаўшчыне гарэла гаспадарчая пабудова

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

5 ліпеня ў 16.32 выратавальнікам паведамілі пра пажар на прыватным падворку ў вёсцы Ятвязь Дзятлаўскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова.

У выніку ўзгарання знішчана маёмасць, пашкоджаны сцены і дах будынка.

Прычына пажару высвятляецца.

Photo by Soubhagya Maharana