У Воранаўскім раёне ў аварыі пацярпела 14-гадовая дзяўчынка

ДТЗ з удзелам непаўнагадовай адбылося 29 чэрвеня ў Воранаўскім раёне, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік пасля аварыі

Устанавілі, што каля 22.14 на першым кіламетры аўтадарогі Ліда – Радунь 27-гадовая кіроўца легкавіка «Мазда» пры пад’ездзе да Т-падобнага скрыжавання з боку вёскі Бальцішкі адцягнула ўвагу ад кіравання, з’ехала з праезджай часткі ў кювет, а потым у поле.

У выніку аварыі пацярпела 14-гадовая пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні машыны. Дзяўчынка з траўмамі была дастаўлена ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ