У Воранаўскім раёне гарэў жылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

24 ліпеня ў 15.15 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Беняконі Воранаўскага рана. У выніку пажару была пашкоджана маёмасць у доме.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Падраздзяленні МНС для тушэння не прыцягваліся, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by Igor Haritanovich