У Воранаўскім раёне кіроўца «Аўдзі» наехаў на пешахода — пацярпелы ў рэанімацыі

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ

12 лютага каля 19.00 на аўтадарозе Воранава – Навіянка – Утканы 32-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі-100» ехаў з боку вёскі Навіянка ў бок Воранава і наехаў на пешахода, які ішоў у сустрэчным накірунку бліжэй да сярэдзіны праезджай часткі дарогі.

У выніку ДТЗ 48-гадовы мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Пешаход не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Photo by João Vítor Heinrichs