У Востраве на Слонімшчыне абнавілі помнік загінулым воінам. Фотафакт

Так цяпер выглядае помнік загінулым у Вялікай Айчыннай вайне байцам і камандзірам Чырвонай Арміі ў аграгарадку Вострава Слонімскага раёна

Абноўлены помнік

Абнаўляць помнік пачалі сёлетняй вясной. Замянілі старую тумбу з чырвонай соркай на кургане і пліты з інфармацыяй каля яго падножжа.

Дарожка да помніка выкладзена пліткай і абсаджана туямі

Дарожку да помніка і вакол яго выклалі новай пліткай. Дэмантавалі старыя лаўкі, якія стаялі вакол ранейшай ларожкі.

Сам вясковы парк, дзе знаходзіцца помнік, быў добраўпарадкаваны. Галоўнае ў добраўпарадкаванні парка тое, што прыбралі старыя і месцамі паваленыя бетонныя слупкі і металічныя ланцугі, якімі быў абгароджаны парк.

Фота аўтара