У Зэльве цягнік збіў 90-гадовую бабулю

3 чэрвеня каля трох гадзін ночы хуткі пасажырскі цягнік «Мінск – Гродна» смяротна траўмаваў бабулю, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Падчас руху цягніка пенсіянерка ішла па чыгунцы. Машыніст прыняў усе неабходныя меры, у тым ліку і экстраннае тармажэнне, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося — бабуля памерла на месцы.

Праваахоўнікі выяўляюць прычыны і абставіны гэтага трагічнага здарэння, адзначаецца ў паведамленні.

Photo by Krivec Ales