У Зэльвенскім раёне “Сітраен” стукнуўся ў дрэва — кіроўца страціў прытомнасць за рулём

4 верасня каля 15.15 ў Зэльвенскім раёне адбылося ДТЗ, у выніку якога пацярпеў чалавек, паведамляе абласная ДАІ

Легкавік пасля сутыкнення з дрэвам

Устанавілі, што 48-гадовы кіроўца легкавіка “Сітраен” ехаў па Пралетарскай вуліцы ў вёсцы Казловічы ў накірунку аграгарадка Ёлка і падчас руху каля дома №54 страціў прытомнасць за рулём ды з’ехаў у левы па ходу руху кювет, дзе стукнуўся ў дрэва.

У выніку ДТЗ 70-гадовая пасажырка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была дастаўлена ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.

Фота ДАІ