Віншуем каталікоў з Вялікаднем!

Сёння, 31 сакавіка, хрысціяне заходняга абраду святкуюць Вялікдзень. Гэта адно з галоўных святаў для вернікаў усяго свету. Яно сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, святла над цемрай. Вернікі чакаюць гэтага дня з нецярпеннем, каб павіншаваць самых блізкіх, правесці час разам з сям'ёй і пажадаць адзін аднаму здароўя, шчасця і дабрабыту.

Хрыстос Уваскрос! У гэты светлы ўрачысты дзень жадаем Боскай ласкі на кожную хвіліну вашага жыцця. Хай дабраславенне сыдзе на вашу сям’ю, а Бог даруе вам моцнае здароўе і доўгае актыўнае жыццё, поўнае радасных падзей.

Хай светлае Ускрэсенне Хрыстова прынясе вам радасць, гармонію, спакой і добры лёс. Хай ваша жыццё будзе напоўнена цяплом, дабрабытам, людоўю і згодай, а побач па жыцці будуць толькі адданыя, добрыя і спагадлівыя людзі.

Хай беражэ вас Бог і адводзіць усе беды і непрыемнасці ад вашага дому! Дарыце адзін аднаму ўвагу і клопат, каханне і вернасць.

Хай напоўняцца сэрцы глыбокай духоўнай радасцю і супакоем!

З Вялікаднем!

Photo by Eren Li